РУС БЕЛ ENG

Экскурсія ў г. Полацк

28.10.2023

Полацк – бацька гарадоў беларускіх. 29 кастрычніка вучні 4 «А» класа наведалі гэты старажытны горад. Сваімі вачамі ўбачылі Барысаў камень на беразе Заходняй Дзвіны, любаваліся прыгажосцю Сафійскага сабора, чулі, як гучыць арган. У музеі кнігадрукавання даведаліся, як да нас прыйшла кніга. Вельмі ўразілі экспанаты прыродна-экалагічнага

музея, асабліва экспазіцыя «Бездань», дзе можа апынуцца чалавецтва, калі не пачне рашаць экалагічныя пытанні. На пры канцы экскурсіі вучні наведалі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, убачылі копію крыжа, пакланіліся мошчам заступніцы зямлі беларускай. Так ясным сонечным восеньскім днём мы дакрануліся да гісторыі.