РУС БЕЛ ENG

Экскурсия в г.п.Копысь

22.03.2024

Сёння 22 сакавіка вучні 4-х класаў наведалі г.п.Копысь. У старажытнасці гэта быў цэнтр народных рамёстваў. Тут выпускалася прыгожая кафля, якую можна было пабачыць нават у царскіх палацах. Рэшткі такой кафлі вучні бачылі ў цэнтры народнай творчасці. А яшчэ нам паказалі майстар-клас па вырабу глінянага посуду. Як па чараўніцтве на ганчарным крузе пад рукамі майстра ўзнікаў гліняны цуд. А потым дзеці самі былі майстрамі: з гліны вырабілі вясёлых вожыкаў і чарапашак. Акрамя гэтага, мы пабывалі каля помніка кафлі, у царкве Перамянення Господня. А з высокага Пятроўскага вала мы любаваліся магутным Дняпром і пляцоўкай, дзе праводзіцца свята «Александрыя збірае сяброў». Так у цудоўны сонечны дзень напярэдадні канікул мы дакрануліся да гісторыі роднага краю.